свастыка

Эўравыезд: Грузыя'2012. Частка 1.

Пралог

Першая спроба напісаць гэтую справаздачу была ў мяне ў цягніку Парыж-Кёльн, калі я бяз пашпарту, бяз грошаў вяртаўся дадому з матча Францыя-Беларусь. Але ў той раз не было натхненьня. Ды й іншыя турботы забівалі галаву. Але пра гэта – крыху пазьней.

Наш выезд у Грузыю пачаўся яшчэ ў кастрычніку 2011 г., калі мы са Зьмітром buslovskas вярталіся з матча Румінія-Беларусь з Бухарэста. Менавіта тады мы й вырашылі, што ў Сакартвэла трэба выбрацца абавязкова, бо, па-першае, выезд – гэта крута, і, па-другое, Грузыя вабіла асабіста мяне ўжо гады 4.
Collapse )

Розыгрыш лицензий Навител Навигатор

Внимание! Розыгрыш ценных призов от компании NAVITEL®!


Срок проведения
С 17 по 24 января 2013 года.

Призовой фонд
5 лицензий Навител Навигатор с картой на выбор.

Правила
В розыгрыше будут участвовать сто первых ЖЖ пользователей, добавивших navitelnews в друзья и сделавшие репост этой записи у себя в журнале. Всем участникам будут присвоены номера от 1 до 100, а победители будут определены с помощью генератора случайных чисел.

24/01/2013 в 12:00 в журнале navitelnews будет размещен пост с поздравлением пяти счастливчиков.

logo_white_small
роССпрод

пра дзьвюхмоўе :(

тыдні паўтары-два таму скіраваў запыт у падатковую. на беларускай мове. клясычным правапісам :) праз форму зваротнай сувязі на сайце. вырашыў праверыць, як дзейнічае заканадаўства аб зваротах у электронным выглядзе.
учора атрымаў адказ.


110 словаў. 22 памылкі.
сьцяг

Са сьвятам, жаўнеры!


23 лютага 1944 г. распачалося фармаваньне БКА
"Я прысягаю, што 
ня выпушчу з рук зброi да тае пары,
пакуль ня будзе ўсталяваны мiр i бясьпека 
ў нашых вёсках i гарадох,
пакуль на нашай зямлi
ня будзе зьнiшчаны апошнi вораг
Беларускага народу."
23 лютага 1944 г. распачалося фармаваньне БКА

лесьвіца

з Калядамі, браты й сёстры!



Гэта было аднойчы ўвечары, калi
Калолi зоркi зрок,
i йшоў сьнег па ўсёй зямлi,
i цiхi вецер
Разносiў песьнi,
Што сьпявалi дзецi
Па ўсiм сьвеце,
Ага - ага
Пляскаючы ў далонi.
Зiхацелi лiхтарыкi ў завейным палоне.
Чалавек адзiнокi ў горад гэты прыйшоў.
Ён шукаў па сьвеце шчасьця,
Але покуль не знайшоў.
Змораны, стомлены
Але верыў упарта
Ў тое, што будзе яму цуд
На Каляды!
сьцяг

Румынія - Беларусь: 07/10/2011

Усім добрага вечара.
07/10/2011 г. нацыянальная зборная Беларусі правядзе свой апошні адборачны матч у групе D на Эўра'2012. Хоць нашая каманда і страціла ўсе шанцы на тое, каб патрапіць у фінальную частку, але ж мы зьбіраемся паехаць у Румынію, каб падтрымаць нашых хлопцаў. Едзе нас пакуль што 3 чалавекі. Маем як менш 2 вольных мейсцы ў машыне. Гатовыя захапіць з сабою тых, каму цікава прабіць выезд за нацыянальную зборную. Ну й пагуляць па Бухарэсьце ;)
Выязджаем у ноч з 5 на 6 кастрычніка. Маршрут наступны: Менск - Нароўля - Кіеў - Адэса - Ціраспаль - Кішынэў - Бухарэст. Арыентыровачны час прыбыцьця у Бухарэст - 18.00 06/07/2011 г.
У Бухарэсьце ночым у хостэлі (маем забраніраванае мейсца на яшчэ 1 чалавека).
07/10/2011 г. плянуем зранку да матча бухаць бухаашкугуляць па Бухарэсьце.
Вечарам - матч.
Ад'езд з Бухарэста на Менск зранку 08/10/2011.
Калі хтосьці хацеў бы паехаць - кантактуйце з намі. Чытаем камэнтары. Даступныя ў Skype: pryvid_ альбо buslovskas


bend

польская амбасада

шаноўныя! ёсьць пытаньне.
я, нарэшце, (нягледзячы на крыважопасьць і крыварукасьць тых бляцкіх малпаў ўсе перашкоды) - ура-ура-ура - здолеў зарэгістраваць анкету на сайце e-konsulat.gov.pl
вось зараз маю такое пытаньне: хто можа распавесьці, як сябе паводзіць у той дзень, калі мне прызначаны час?
я проста прыходжу пад кансулят і іду да вакенца, здаю туды дакумэнты й пачуваю сябе вольным, ці мне ўсё роўна трэба займаць чаргу?
і хто падзеліцца досьведам: колькі палякі па часе робяць шэнгенскую візу?
а то запісаны на 19/09, а напачатку кастрычніка плянуем ехаць у Румынію - вось і гадаю, ці пасьпее мой пашпарт да выезда?